Расійская калона набліжаецца да мяжы з Украінай
Калона з гуманітарнай дапамогай для усходу Украіны выехала з Варонежа ў кірунку Белгарада, які знаходзіцца ля расійска-ўкраінскай мяжы.
Аўтакалона з 280 белых "Камазаў", якая складае амаль 3 км у даўжыню, увайшла ў Воронеж ноччу. Там кіроўцы зрабілі перапынак для адпачынку і дазапраўкі грузавікоў, паведамляе ВВС. Да гэтага часу незразумела, як менавіта гуманітарны груз патрапіць на тэрыторыю Украіны.
Афіцыйны Кіеў заяўляе, што расійскі гуманітарны канвой павінен перадаць свой груз прадстаўнікам Чырвонага Крыжа на мяжы Украіны, сама ж аўтакалона на ўкраінскую тэрыторыю ня зойдзе.
Аднак у аўторак вечарам МЗС Расіі выпусціў заяву, у якой нічога не гаворыцца аб перадачы грузу. Паводле расійскага МЗС, "пасля перасячэння расійска-ўкраінскай мяжы калона пройдзе пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа".