Расійскі амбасадар Бабіч паглядзеў на будаўніцтва Беларускай АЭС

Расійскі амбасадар Бабіч паглядзеў на будаўніцтва Беларускай АЭС

Расійскі амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч 3 кастрычніка наведаў будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы і некаторыя іншыя прадпрыемствы Гродзеншчыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады

Пытанне будаўніцтва АЭС у Астраўцы, якім займаецца "Расатам", уздымалася падчас беларуска-расійскіх перамоваў у Сочы 21 верасня. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійская кампанія сарвала ўсе тэрміны будаўніцтва электрастанцыі. 

Паводле інфармацыі амбасады, Бабіч абмеркаваў з кіраўніцтвам АТ Інжынірынгавая кампанія "Атамбудэкспарт" будаўніцтва АЭС і тэрміны яго завяршэння.

Раней гендырэктар Дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў заявіў прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што першы блок БелАЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю да канца 2019 года.

Расійскі амбасадар Бабіч паглядзеў на будаўніцтва Беларускай АЭС
Фота: belarus.mid.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі