Расійскі бок адмовіўся абмяркоўваць вызваленне Саўчанка

Расійскі бок адмовіўся абмяркоўваць вызваленне Саўчанка

Прадстаўнікі Расіі на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы па ўкраінскім крызісе адмовіліся ад прапановы ўкраінскага боку абмеркаваць пытанне аб варыянтах вызвалення Надзеі Саўчанка. Пра гэта Укрінфарм паведамляе са спасылкай на дарадцу старшыні Службы бяспекі Украіны Юрыя Тандзіта.

Пасяджэнне групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе адбылося ў Мінску 11 сакавіка.

Са словаў Тандзіта, украінскі бок гатовы да любых кампрамісаў і заявіў пра гатоўнасць разглядаць любыя варыянты вызвалення лётчыцы. “Галоўнае, кал гэта ўсё было ў рамках дамоўленасцяў. З намі не трэба размаўляць з пазіцыі сілы. Але мы гатовыя на любыя кампрамісы, каб вызваліць нашых закладнікаў”, — дадаў ён.

Надзея Саўчанка чакае прысуду ў Расіі, дзе яе абвінавачваюць у забойстве дваіх тэлежурналістаў. Ёй пагражае 23 гады турмы. Сама лётчыцы і Герой Украіны адмаўляе сваю віну, а яе адвакаты даводзяць, што ў момант гібелі журналістаў Саўчанка ўжо была ў палоне расійскіх ваенных і таму не магла спрычыніцца да інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі