Расійскі "гуманітарны канвой" не перасякаў мяжу Украіны
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік ўкраінскай мытні, намеснік старшыні Дзяржаўнай фіскальнай службы Анатоль Макаранка.
Па яго словах, памежны і мытны кантроль гуманітарнага грузу ў міжнародным пункце пропуску "Ізварына-Данецк" пачнецца толькі пасля афіцыйнага звароту прадстаўнікоў місіі Чырвонага Крыжа ў Украіне.
Сёння ўначы ўкраінскія памежнікі і мытнікі такога звароту ад Чырвонага Крыжа яшчэ не мелі, адзначае liga.net.
Нагадаем, учора ўвечары з'явіліся звесткі, што першыя грузавікі з расійскай калоны гуманітарнай дапамогі заехалі на тэрыторыю расійскага пагранічнага пункта "Данецк" і трапілі на тэрыторыю Украіны. Украінскі бок паведамляе, што чатыры КамАЗы знаходзяцца ў транзітнай зоне расійскага КПП "Данецк", бо ўкраінцы так і не атрымалі дакументы на груз.
Фота — liga.net