Расійскі нацыяналіст спрабаваў уцячы ва Украіну праз Беларусь

Расійскі нацыяналіст спрабаваў уцячы ва Украіну праз Беларусь

Лідар руху "Артпадрыхтоўка", нацыяналіст Вячаслаў Мальцаў пакінуў Расію, баючыся крымінальнага пераследу. Супраць яго распачатая справа па артыкуле "Стварэнне экстрэмісцкай суполкі" (арт. 282.1 Крымінальнага кодэкса РФ). 

Якраз арганізацыю "Артпадрыхтоўка", створаную Мальцавым, следчыя і лічаць экстрымісцкай суполкай, піша "Газета.Ru" са спасылкай на прэс-сакратара незарэгістраванай Партыі нацыяналістаў Дзяніса Раманава.

Паводле яго слоў, Мальцаў спрабаваў праз Беларусь трапіць ва Украіну, аднак туды яго не пусцілі. "Тады па нейкіх яшчэ каналах ён перабраўся ў Малдову, але гэта не фінальная кропка яго прыпынку", — удакладняе Раманаў.

Са снежня 2011 года Мальцаў вядзе на YouTube канал пад назвай "Артпадрыхтоўка", папулярнасць якога імкліва вырасла ў 2016 годзе падчас выбараў у Дзярждуму РФ. Тады палітык заклікаў абвясціць Уладзіміру Пуціну імпічмент і заявіў, што рыхтуе ў Расіі рэвалюцыю. Яна, на думку Мальцава, мусіць адбыцца 5 лістапада 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі