Расійскі палітык у тэлеэфіры заклікаў Лукашэнку вызваліць беларускіх палітвязняў
Расійскі палітык, лідар партыі свабоды і справядлівасці Максім Шаўчэнка ў тэлеэфіры "Першага канала" заклікаў Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць беларускіх палітвязняў. Ён балатуецца ў Дзярждуму РФ і падчас свайго выступу раптам згадаў Беларусь.
"Я хацеў бы найперш... сказаць пра тое, што мы [Расія] знаходзімся ў адной саюзнай дзяржаве з краінай, у якой за думкі-дзеянні даюць жахлівыя тэрміны, — гаварыў Шаўчэнка. — Днямі лідарам штабу аднаго з апазіцыйных кандыдатаў Беларусі Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку далі неймаверныя тэрміны — 11 гадоў і 10 гадоў. За што?! За тое, што яны ўдзельнічалі ў выбарах і не пагадзіліся з іх вынікамі".
Максім Шаўчэнка паабяцаў у Дзярждуме патрабаваць ад расійскага МЗС, каб яно абараняла свабоду слова ў Беларусі. "Немагчыма знаходзіцца ў саюзе з дзяржавай, якая дапускае такія рэпрэсіі ў адносінах да людзей, якія патрабуюць усяго толькі сумленных выбараў", — заявіў палітык.
У Беларусі на сённяшні дзень палітвязнямі прызнаныя 659 чалавек.
Максим Шевченко продолжает ломать шаблоны: на этот раз в утренних дебатах на «Первом канале» он рассказал о преследовании белорусских оппозиционеров и пообещал, что его партия (РПСС) в Госдуме поставит вопрос о невозможности пребывания России в союзе с диктатурой Лукашенко. pic.twitter.com/p4ASUKOXgb
— SOTA (@SotaVision) September 6, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.