Расійскі вайсковец атрымаў ва Украіне пажыццёвае зняволенне за забойства
Расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын атрымаў ва Украіне пажыццёвае зняволенне за забойства мірнага жыхара, якое адбылося 28 лютага 2022-га. Яго справу разглядаў суд у Кіеве. Прысуд быў агучаны 23 траўня.
Шышымарын цалкам прызнаў сваю віну.
21-гадовы сяржант быў камандзірам аддзялення 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі, якая ўдзельнічала ў агрэсіі супраць Украіны. Ён застрэліў у Сумскай вобласці 62-гадовага Аляксандра Шэліпава. Мужчына вёў ровар па ўзбочыне дарогі і нікому не пагражаў.
Суд над Вадзімам Шышымарыным — гэта першы такі працэс ва Украіне. Збіраюцца матэрыялы і па іншых расійскіх вайскоўцах, якія падазраюцца ў катаваннях і забойствах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.