Расійскіх блогераў усё ж прыраўнялі да СМІ

Законапраект прадпісвае, што блогеры, у каго на персанальным сайце або старонцы ў сацсетках зафіксаваныя мінімум 3000 наведванняў у суткі, будуць заносіцца ў пэўны рэестр.



Гэта абавяжа ўладальніка блогу правяраць дакладнасць змешчанай інфармацыі, выконваць правілы перадвыбарчай агітацыі, не распаўсюджваць звестак аб прыватным жыцці грамадзян, экстрэмісцкія матэрыялы, азначаць узроставыя абмежаванні для карыстальнікаў.



Праўда, пры гэтым яны змогуць прымаць на платнай аснове рэкламу. У будучыні, не выключана, рэестр блогераў разаб'юць на катэгорыі ў залежнасці ад колькасці наведвальнікаў: блогер, супер-блогер, стар-блогер.


За парушэнне блогерамі ўстаноўленых патрабаванняў прадугледжаны штраф. Напрыклад, для фізічных асоб — ад 10 да 30 тысяч рублёў, за паўторнае парушэнне на працягу года — ад 30 да 50 тыс. рублёў.



Законапраект абавязвае фізічных і юрыдычных асоб паведамляць у Раскамнагляд аб пачатку перадачы інфармацыі ў Інтэрнэце, а таксама паўгода захоўваць дадзеныя аб перадачы інфармацыі ў Сеціве.



Гэтыя правілы не тычацца тых людзей, хто выкарыстоўвае сайты ў асабістых хатніх і сямейных мэтах, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы.



Законапраект быў падрыхтаваны групай дэпутатаў на чале са старшынёй думскага камітэта па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі Ірынай Яравай (“Адзіная Расія”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі