Расійскія дэпутаты прапанавалі ўвесці плату за замежныя словы ў рэкламе

Ён прадугледжвае ўвядзенне збору за выкарыстанне ў рэкламе лацінскага шрыфта і найменняў на замежнай мове. На думку аўтараў дакумента, расійскія кампаніі такім чынам “ставяць пад сумнеў праяву павагі да рускай мовы”.

Законапраект, які прапануе ўнесці змены ў закон “Аб рэкламе”, з'явіўся ў сераду ў электроннай базе Дзярждумы. Аўтарамі дакумента выступілі дэпутаты КПРФ, “Адзінай Расіі” і ЛДПР. Яны прапануюць усталяваць збор “за выкарыстанне ў рэкламе найменняў і таварных знакаў з выкарыстаннем лацінскага шрыфта і найменняў на замежнай мове”, паведамляе РБК.

Згодна з законапраектам, новыя патрабаванні распаўсюдзяцца на кампаніі і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Расіі. Памеры збору будзе ўсталёўваць ўрад. Пры гэтым прапануецца ўлічваць “памер выручкі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, атрыманай ад рэалізацыі тавараў і паслуг з выкарыстаннем найменняў і таварных знакаў з выкарыстаннем лацінскага шрыфта і найменняў на замежнай мове”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі