Расійскія дэсантнікі: Перастаньце пасылаць ва Украіну пацаноў (відэа)

Расійскія дэсантнікі кажуць, што яны не ведалі, куды і навошта ехалі, канстатуе "Украінская праўда". Так, дэсантнік Мільчакоў заявіў, што ва Украіне іх выкарыстоўваюць "як гарматнае мяса", а ў Расіі людзям "пудраць мазгі". 

Па словах Смірнова, ім сказалі, што яны едуць на вучэнні. Ён зразумеў, што знаходзіцца ва Украіне, толькі пабачыўшы танк з украінскім сцягам. 

Яфрэйтар Раманцаў таксама сцвярджае, што камандаванне ім паведаміла, быццам яны накіроўваюцца ў камандзіроўку ў Растоў. Пасля высадкі ім сказалі замаляваць нумары і намаляваць белыя кругі на машынах. 

Сяржант Аляксей Генералаў заявіў: "Перастаньце, калі ласка, пасылаць туды (ва Украіну) пацаноў. Не трэба. Навошта? Гэта не наша вайна. І калі тут не было б нас, нічога б не было. Яны б самі разабраліся ў сваёй дзяржаве са сваімі праблемамі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі