Расійскія дыпламаты сустрэнуцца з Баўмгертнерам

Пра гэта са спасылкай на консула амбасады Расіі Ігара Карагіна піша БелаПАН.

"Дазвол атрыманы. Дакладны час наведвання неабходна ўзгадніць са Следчым камітэтам. Калі канкрэтна адбудзецца сустрэча , пакуль сказаць не магу", — адзначыў дыпламат.

Нагадаем, гендырэктар “Уралкалія” Уладзіслаў Баўмгертнер затрыманы 26 жніўня ў Мінску, куды прыехаў па запрашэнні прэм’ера Міхаіла Мясніковіча. Арышту папярэднічала адмова расійскага прадпрыемства ад супрацоўніцтва з " Беларускай калійнай кампаніяй" — трэйдарам, што аб'ядноўваў "Уралкалій" і "Беларуськалій".

Увечары 29 жніўня Баўмгертнеру прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што шкода па справе “Беларускай калійнай кампаніі” ацэньваецца ў 100 мільёнаў долараў.

Роўна месяц Уладзіслаў Баўмгертнер знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. 26 верасня, пасля візіту ў Мінск генпракурора Расіі Юрыя Чайкі топ-мэнэджара перавялі пад хатні арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі