Расійскія войскі не сыдуць з Беларусі ў абяцаны тэрмін: застаюцца з-за Данбаса
Вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" / Мінабароны
Расійскія войскі застануцца ў Беларусі "ў сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці каля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе", распавёў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Лукашэнка і Пуцін вырашылі працягнуць "праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы".
— ... яе накіраванасць застанецца нязменнай — яна закліканая забяспечыць адэкватнае рэагаванне і дээскалацыю вайсковых падрыхтовак нядобразычліўцаў паблізу нашых агульных межаў, — заявіў Хрэнін.
Расійска-беларускія вайсковыя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" планаваліся да 20 лютага, а потым расійскія войскі павінны былі пакінуць Беларусь.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей літаральна 16 лютага казаў, што расійскія войскі своечасова сыдуць з Беларусі.
— Ні аднаго вайскоўца, ні адной адзінкі баявой тэхнікі не застанецца пасля гэтых вучэнняў, — запэўніў Макей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.