Распрацаваны дызайн карабля-турмы ў стылі “Гульні тронаў” (відэа)
Распрацаваны дызайн карабля-турмы ў стылі папулярнага серыяла “Гульня тронаў”. У падобнай турме даводзілася сядзець аднаму з галоўных герояў Тырыёну Ланістэру. Яе асаблівасць у тым, што камера адчынена з аднаго боку.
Мяркуецца, што ў камерах-“ветразях” змесціцца больш за тры тысячы зняволеных. Архітэктары кажуць, што плошча кожнай камеры складзе 9 квадратных метраў. Як піша Daily Mail, турму плануецца пабудаваць пераважна з… паперы.
Карабель называецца "Panama Papers Jail" — ад вядомага скандалу, звязанага з публікацыяй дакументаў Панамскай юрыдычнай фірмы па афшорных схемах. Адпаведна і камеры прызначаны для асуджаных за ўхіленне ад выплаты падаткаў.