Распрацоўшчыку стартапа MakeML Аляксею Караткову прысудзілі 2 гады калоніі
Аляксей Караткоў
Суддзя Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч асудзіў на два гады калоніі агульнага рэжыму аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML Аляксея Караткова, піша "Наша Ніва".
Хлопца прызналі вінаватым у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Напачатку вінавацілі яшчэ і ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (частка 3 артыкула 293). Але потым пракурор ад гэтага абвінавачання адмовілася.
Караткова затрымалі 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёла. Яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Калі праграміст 4 верасня вызваляўся з жодзінскай турмы, яго затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.