Рассельгаснагляд падазрае Беларусь у рээкспарце свежых грушаў
Рассельгаснагляд уводзіць з 21 кастрычніка забарону на ўвоз у РФ свежых грушаў з Гродзенскай вобласці Беларусі. У расійскіх спецыялістаў узнікла падазрэнне ў рээкспарце, паведамляе ТАСС.
Гэтая мера будзе дзейнічаць да часу правядзення перамоваў з беларускім бокам. Рассельгаснагляд спадзяецца высветліць сітуацыю з спробамі ўвозу ў Расію грушаў з краін, у дачыненні якіх Масква ўвяла абмежаванні. Пры гэтым іх вязуць пад выглядам беларускіх. І такіх выпадкаў становіцца ўсё больш.
16 кастрычніка на Смаленшчыне быў спынены груз 19 тон грушаў, які меў адпаведны сертыфікат, выдадзены ў Мінску. Беларускі бок пацвердзіў яго сапраўднасць. Паводле дакументаў, грушы везлі са Шчучынскага раёна. Аднак расіяне знайшлі ў скрынях сляды выдалення маркіроўкі. Яны зрабілі выснову, што насамрэч грушы прывезлі з Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.