Расшыфроўка падзення СУ-27: выводзьце акуратна, катапультуйся!

Дыспетчар: Давайце, на 150 выводзьце акуратненька... Вывад! Выыыывад!!!!!! Куды рухаешся? (неразборліва — ЕРБ) Катапультуйся! Катапультуйся!!!!!
30-га жніўня на авіяшоў у польскім горадзе Радаме разбіўся беларускі знішчальнік СУ-27. Падчас аварыі загінулі два нашыя лётчыкі палкоўнікі 53-гадовы Аляксандр Марфіцкі і 46-гадовы Аляксандр Жураўлевіч. Змяшчаем расшыфроўку перамоваў дыспетчара, лётчыкаў, ратавальных службаў.

***
Лётчыкі: Мяжу якую даюць?
Дыспетчар: Арыентыровачна 1300-1400 метраў. Мусіць хапіць, я думаю.
Лётчыкі: Будзем калі што шукаць дзірачку... Скажаш пасля ў які бок. Ну і нас яшчэ пятля ўзыходзячая двайная. Таму падкажаш. Можа крыху ў правы бок ад паласы давядзецца вось як зараз. Бачыш, дзірка над паласой?
Дыспетчар: Запускайцеся.
Лётчык: Выконваю.
Дыспетчар: Мяжа арыентыровачна 1400-1500. Дзесьці ў вашым раёне паглядзіце крыху вышэй пакет ляціць чорны. Метраў 50 вышыня ў яго. Да цэнтра паласы падлятае.
Больш уважліва. 103-ы перадаў (параду — ЕРБ). Перад узлётам супакоіліся — і як дома...
Будзе сустрэчны ўвесь час... Будзе зносіць вас ад трыбун назад,таму пасля фігур удакладняйцеся...
Лётчык: Зразумеў (узляцелі)
...
Дыспетчар: Давайце, на 150 выводзьце акуратненька... Гэта вывад? Лінія. Вывад!
Выывад!!!!! Куды рухаешся Куды рухаешся?
(неразборліва — ЕРБ).
Катапультуйся!Катапультуйся!!!!


***
Сёмы Вежа, Ратавальнік сто сорак сёмы Вежа, СУ-27 разбіўся.
...уключаем.

Зразумеў. Вецер 260 градусаў, 11 вузлоў. ...21.

Для гатоўнасці старт дазваляю (маецца на ўвазе верталёт — ЕРБ). 250 градусаў 11 вузлоў і адразу ў кірунку катастрофы.

***
Верталётчык: …Праўдападобна шмат людзей.
Дыспетчар: Тэрыторыя заселеная?
Верталётчык: Незаселеная. Побач ёсць будынкі. Шмат людзей збеглася.
Дыспетчар: Зразумеў, шмат людзей і не патрапіў у будынкі...
Дыспетчар: Вежа, бачыў парашут?
Верталётчык:  Няма парашуту. У мяне дзьме 270, 10 вузлоў.
Дыспетчар: сорак сёмы, вежа, і група ратаўнікоў з хуткай дапамогай выяжджаюць паўднёва-ўсходняй брамай у вашым кірунку. Забяспечваеце на зямлі тэрыторыю.

***
Дыспетчар: Вежа, а ці ёсць там пажар, назіраеш?  Мне сказалі што было два пілоты. Паўтары. Тэрыторыя забяспечаная, разганяеце раззявякаў. Паўтараю было два пілоты. Вецер 290 градусаў 8 вузлоў. Калі хто што бачыў, прашу інфармаваць па ходу. Ці ужо прыехалі пажарныя?

***
Верталётчык:  Ратавальнікі штосьці знайшлі, праўдападобна цела.
Дыспетчар: Пацвердзі, самалёт не патрапіў у ніякія будынкі.
Верталётчык: Не, не трапіў. Ёсць каля 100 метраў ад будынкаў.
Дыспетчар П: Дзякуй.
Верталётчык:  Садзімся і чакаем навінаў ад ратаўніка.
Дыспетчар П: Вежа, маеш новую інфармацыю? Пілоты? Калі штосьці патрэбна, паведамляй. Дакладна было два пілоты.
Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, на якой адлегласці рэшткі цела ад самалёту.
...
Верталётчык:  Тэрыторыя перарытая, далей шукаем. У кірунку падыходу нічога не бачым.
Дыспетчар: Сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад.

Верталётчык: Тэрыторыя перарытая, далей шукаем. У кірунку падыходу нічога не бачым.
Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад. І нос быў у заходнім кірунку.  У кірунку паўднёва заходнім.

***
Верталётчык:  маем такую просьбу, тут бы прыдалося болей людзей. Мы нічога не можам убачыць зверху. Прыдаліся б людзі, якія сюды прышлі.
Дыспетчар: Зразумеў.
Верталётчык:  Праўдападобна даследуем узвышак.
Дыспетчар: Зразумеў.
Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, як з пажарам?
Верталётчык: Акрамя …. Нічога не знайшлі. Даследуюць месца катастрофы.
Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, ёсць інфармацыя на тэму другога пілота.
Дыспетчар: сорак сёмы, Вежа, зразумеў, знайшлі два целы пілотаў. Спраўдзь як выглядае пажар, ці усё падстрахована і заставайцеся там у патрулі.
Дыспетчар: 935 падцверджваю, знашлі ўжо самалёт, і там праводзіцца ратавальная акцыя. Мае патрэбную інфармацыю, будзе прызямленне на парозе 25 і будзеце да ужывання. 
….
Дыспетчар: працягвай падход да парогу 25 і з увагай, бо пад’яжджаюць машыны…..

Верталётчык:  Сорак сёмы з месца катастрофы. Тэрыторыя забяспечаная, пажар скончыўся.

Пакідаем ратаўніка і доктара да прыезду пракурора і думаю болей тут не дапаможам.



Запіс перамоваў — silverrebel.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі