Расследаванне справы пра збіццё лекара-сірыйца ў электрычцы завершанае

Пра гэта паведамляе сайт charter97.org са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Аляксандра Герасімава.



Як паведамляла Еўрарадыё, 6 ліпеня ў электрычцы малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца. Як выявілася пазней, збіты быў клінічным ардынатарам адной з лякарняў Мінску.



Расследаванне справы завершанае 3 верасня. Затрыманага юнака вінавацяць у хуліганстве, якое суправаджаецца грубым парушэннем грамадскага парадку і ўжываннем гвалту да пацярпелага. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пазбаўленне волі да двух гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі