Ратавальнікі дапамаглі медыкам прывезці ў лякарню жанчыну вагой 300 кг

Калі пацыент важыць больш за 150 кг, на дапамогу заўсёды выклікаюць супрацоўнікаў МНС (ілюстрацыйнае фота)

Калі пацыент важыць больш за 150 кг, на дапамогу заўсёды выклікаюць супрацоўнікаў МНС (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Мінску ратавальнікі дапамаглі медыкам прывезці ў лякарню жанчыну вагой 300 кг, паведамляе minsknews.by. Жанчыне каля сямідзесяці гадоў, нядаўна яна яшчэ магла перасоўвацца самастойна. Аднак калі ўзніклі праблемы са здароўем, брыгада "хуткай" не змагла забраць яе самастойна.

Дарэчы, Гарадская станцыя хуткай меддапамогі мае дамову з ратавальнікамі. І калі пацыент важыць больш за 150 кг, на дапамогу заўсёды выклікаюць супрацоўнікаў МНС. Калі вага крыху меншая, хворых медыкі транспартуюць на спецыяльным эвакуацыйным крэсле, якое з'язджае па прыступках. Да таго ж дапамагаюць сваякі і суседзі пацыента.

Медыкі кажуць, што такіх выпадкаў у іх практыцы не вельмі шмат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі