Ратавальнікі суткі змагаліся з пажарам на сметніку ў Смалявіцкім раёне

Пажар у Смалявіцкім раёне / кадр з відэа МНС
Пажар у Смалявіцкім раёне / кадр з відэа МНС

Увечары 9 чэрвеня, пасля 20-й гадзіны, прэс-служба МНС паведаміла, што пажар на сметніку каля вёскі Белая Лужа Смалявіцкага раёна ліквідаваны.

З агнём змагаліся 16 ратавальніцкіх машын і 63 работнікі, у тым ліку 20 курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны.

Пра пажар на палігоне цвёрдых бытавых адходаў ратавальнікі паведамілі 8 чэрвеня пасля 16:00. Было агучана, што плошча пажару склала каля 1000 квадратных метраў.

За апошні тыдзень у Мінскай вобласці гэта другі буйны пажар на сметніку. Першы здарыўся 2 чэрвеня ў Дзяржынскім раёне: яго плошча склала каля 500 квадтаных метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі