Раўкоў: сярод затрыманых расіян — снайперы, падрыўнікі, айцішнікі

Раўкоў: сярод затрыманых расіян — снайперы, падрыўнікі, айцішнікі

29 ліпеня з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці ў Мінску прайшла нарада Савета бяспекі. Галоўнай тэмай было затрыманне ў нашай краіне больш за трох дзясяткаў удзельнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Па яе выніках дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў распавёў пра меры, якія будуць прымацца. Гэта і запыты ў Расію, і выклік у МЗС паслоў РФ і Украіны, і ўзмацненне "аператыўнага прыкрыцця" межаў, у тым ліку і беларуска-расійскай.

Па словах Раўкова, сярод затрыманых расіян — снайперы, падрыўнікі, айцішнікі. Іх узрост ад 24 да 49 гадоў. "З улікам гэтага будзе прадпрыняты шэраг мер арганізацыйнага характару па пытаннях забеспячэння бяспекі", — цытуе яго словы БЕЛТА.

Гэтыя меры датычаць і правядзення масавых мерапрыемстваў, звязаных з выбарчай кампаніяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі