Разведка Украіны: Расія рыхтуе правакацыю, каб увесці беларускія войскі

Разведка Украіны: Расія рыхтуе правакацыю, каб увесці беларускія войскі

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляе аб падрыхтоўцы расійскай правакацыі. Мэта гэтай правакацыі — увесці ва Украіну беларускія войскі.

Паводле інфармацыі разведкі, цяпер за 30 км ад мяжы з Украінай размяшчаюцца каля 300 беларускіх танкаў. Іх калона чакае на маршруце Пінск — Іванава — Драгічын.

Пазней Мінабароны Беларусі абвергла гэтыя звесткі і заявіла, што ў нашай краіне няма такіх вялізных фармаванняў.

Расійскія войскі насіупаюць на Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Аднак дагэтуль беларускія вайскоўцы афіцыйна ўдзел у вайне не прымаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі