Развітальны канцэрт "Ляпісы" дадуць у Кіеве
Убачыць Сяргея Міхалка можна будзе 26 жніўня на кіеўскім стадыёне "Дынама".
Пра гэта паведамляе nn.by. На сайце калектыва гэтай інфармацыі пакуль што няма.
Нагадаем, што гурт "Ляпис Трубецкой" заявіў, што спыняе сваё існаванне з 1 верасня гэтага года.
Раней гурт паведамляў, што фінальных канцэртаў будзе тры — у Маскве, Кіеве і Санкт-Пецярбургу. Аднак у Расіі канцэрты "Ляпісаў" пачалі забараняць.
Фота — operkor.net