Развітанне з трэнерам Уладзімірам Жураўлём пройдзе ў Мінску 20 лістапада

Развітанне з трэнерам Уладзімірам Жураўлём пройдзе ў Мінску 20 лістапада

Развітанне з вядомым беларускім футбольным трэнерам Уладзімірам Жураўлём пройдзе ў Мінску 20 лістапада. Цырымонія ў канцэртнай зале "Мінск" працягнецца з 11-й да 14-й гадзіны. Пахаваны Журавель будзе на Паўночных могілках, інфармуе "Прессбол".

Уладзімір Журавель памёр 18 лістапада на 48-м годзе жыцця. Працяглы час ён змагаўся з цяжкай хваробай.

Журавель быў вядомым футбалістам, гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Трэнерам стаў у 2005-м, працаваў з жодзінскім "Тарпеда", салігорскім "Шахцёрам", з мінскім "Дынама", з "Дачыяй" у Малдове. У апошнія гады ён трэніраваў "Гомель", вярнуў яго ў вышэйшую лігу, пасля — брэсцкае "Дынама", з якім выйграў Кубак Беларусі. Сёлета Уладзімір Журавель працаваў з карагандзінскім "Шахцёрам", але летам звольніўся і вярнуўся ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі