Развітанне з журналістам Андрэем Александровічам пройдзе 1 сакавіка ў Варшаве

Андрэй Александровіч

Андрэй Александровіч / Еўрарадыё

Грамадзянская паніхіда і развітанне з галоўным рэдактарам выдання "Беларусы і рынак" Андрэем Александровічам пройдзе 1 сакавіка ў Варшаве.

Цырымонія развітання пачнецца ў 16:00 па адрасе: Ul. Fosa 19A, 02-768 Warszawa (przy kosciole św. Katarzyny) / вул. Фоса, 19 а (пры касцёле святой Катажыны).

Андрэй Александровіч кіраваў выданнем "Беларусы і рынак" з 2019 года. Яму было толькі 49 гадоў.

Пра яго раптоўную смерць стала вядома 25 лютага. Прычынай называюць хваробу падстраўнікавай залозы.

У снежні 2022 года Мінінфармацыі зачыніла газету "Беларусы і рынак". Перад гэтым яе супрацоўнікаў выклікалі на допыты ў КДБ. Дырэктар выдання Канстанцін Залатых асуджаны на 4 гады калоніі і прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі