Памёр галоўны рэдактар "Беларусаў і рынка" Андрэй Александровіч
Андрэй Александровіч
У Варшаве памёр журналіст Андрэй Александровіч. Яму было 49 гадоў. Прычынай стала хвароба падстраўнікавай залозы.
Александровіч стаяў ля вытокаў беларускай эканамічнай журналістыкі. Ён працаваў у БДГ, Deutsche Welle. Апошнім часам быў галоўным рэдактарам у газеце "Беларусы і рынак" — найстарэйшым эканамічным выданні краіны.
У снежні 2022 года Мінінфарм закрыў газету. Перад гэтым яе супрацоўнікаў выклікалі на допыты ў КДБ. Дырэктар "Беларусаў і рынка" Канстанцін Залатых асуджаны на 4 гады калоніі. Ён прызнаны палітвязнем.
Рэдакцыя Еўрарадыё выказвае спачуванні блізкім і сябрам Андрэя Александровіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.