"Рэал" знішчае "Галатасарай", "Баварыя" перамагае ЦСКА (+відэа галоў)

У Лізе чэмпіёнаў 17 верасня прайшлі першыя матчы групавога этапа. Фаварыты перайгралі супернікаў за адным выключэннем: “Ювентус” у Даніі не змог зламіць супраціўленне “Капенгагена”. Больш за тое: старая сеньёра прапусціла першай.

Лік у пяці з астатніх сямі матчаў блізкі да разгромнага. Асабліва пастараўся мадрыдскі “Рэал”: забіўшы ў першым тайме толькі аднойчы, у другім футбалісты каралеўскага клубе закацілі ў вароты “Галатасарая” адразу пяць мячоў супраць аднаго ў адказ.

“Баварыя” ж на сваім полі не пакінула шанцаў маскоўскаму ЦСКА. Футбалісты нямецкага клуба дамінавалі на полі ўсю гульню, рабілі шмат пасоў у цэнтры і вельмі нагадвалі “Барселону” часоў Гвардыёлы.

Вынікі ўсіх матчаў Лігі чэмпіёнаў, што адбыліся 17 верасня:

“Манчэсцер Юнайтэд” — “Байер 04” 4:2;

“Рэал Сасьедад” — “Шахцёр” (Данецк) 0:2;

“Галатасарай” — “Рэал” (Мадрыд) 1:6

“Капенгаген” — “Ювентус” 1:1;

“Бенфіка” — “Андэрлехт” 2:0;

“Алімпіякас” — ПСЖ 1:4;

“Вікторыя” — “Манчэсцер Сіці” 0:3;

“Баварыя” — ЦСКА 3:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі