Red Hot Chili Peppers падаўжаюць свае "вакацыі" на год

Рокеры Red Hot Chili Peppers, якая абвясцілі летась пра сыход у творчы адпачынак, падаўжаюць свае вакацыі яшчэ як мінімум на год. Звязана гэта з тым, што бас-гітарыст Флі (Flea) зараз атрымлівае музычную адукацыю ў Каліфарнійскім універсітэце і скончыць навучанне толькі ў 2010 годзе. Увесь гэты час яго калегі, вядома ж, не будуць сядзець без справы. Так, бубнач Чэд Сміт (Chad Smith) неўзабаве дэбютуе ў складзе супергурта Chickenfoot, у якім ён іграе з былымі зоркамі Van Halen Сэмі Хагарам (Sammy Hagar) і Майклам Энтані (Michael Anthony), а таксама гітарыстам Джо Сатрыані (Joe Satriani). Джон Фрушыантэ (John Frusciante) займаецца прасоўваннем свайго новага сольнага альбома "The Empyrean", у запісе якога прынялі госцевы ўдзел Флі і экс-гітарыст The Smiths Джоні Мар (Johnny Marr). Што тычыцца вакаліста Энтані Кідзіса, то ён працуе над экранізацыяй сваёй аўтабіяграфіі "Scar Tissue".

Дакладную дату вяртання Red Hot Chili Peppers на сцэну музыкі не бяруцца называць, аднак запэўніваюць, што гэта абавязкова адбудзецца.


Фота  — altern-rock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі