Рэдактара сайта выклікалі ў міліцыю Івацэвічаў за навіну пра затрыманне расіян
Павел Дайлід / facebook.com/pavel.dajlid
У Івацэвічах у міліцыю выклікалі рэдактара незалежнага інтэрнэт-сайта "Ганцавіцкі час" Паўла Дайліда, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Зранку 19 чэрвеня да яго дадому прыйшлі міліцыянты і прапанавалі паехаць у Івацэвіцкі РАУС "на размову". Паведамляецца, што адзін з наведвальнікаў быў у міліцэйскай форме, другі — у цывільным адзенні.
Міліцыянт заявіў, што з Дайлідам хочуць пагаварыць наконт здарэння 17 чэрвеня каля крамы "Санта" ў Івацэвічах.
Як распавядала Еўрарадыё, у суботу ў Івацэвічах затрымалі аўтамабіль з расійскімі нумарамі. Нагодай для затрымання стала нібыта п'янае кіраванне аўтамабілем. Пазней СМІ выявілі, што адзін з затрыманых — расійскі вайсковец-кантрактнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.