Рэдкі выпадак: на сустрэчы з Лукашэнкам былі людзі ў ахоўных масках
16 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з працоўнымі "Гродна Азота". Рэдкі выпадак — на сустрэчы прысутнічалі людзі ў ахоўных масках. Праўда, стаялі яны не ў першым шэрагу і было іх няшмат. Сам кіраўнік дзяржавы ахоўную маску не носіць, няма іх і ў асоб, якія яго суправаджаюць, і ў кіраўнікоў, да якіх Лукашэнка прыязджае. Падчас сустрэчы з "актывам Гродзенскай вобласці" ў зале не было відаць людзей у масках.
Лукашэнка параіў працоўным, якія былі ў масках, карыстацца імі ў памяшканнях, а на вуліцы "дыхаць".
На 16 чэрвеня ў Беларусі пацверджаныя 55369 выпадкаў COVID-19 (+689 за суткі), памерлі 318 чалавек (+6).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.