Рэферэндум аб федэралізацыі Украіны можа прайсці 25 траўня
Разам з прэзідэнцкімі выбарамі.
Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў не выключае, што рэферэндум наконт федэралізацыі Украіны можа адбыцца, калі адпаведнае рашэнне прыме парламент.
Як перадае УНІАН, пра гэта Турчынаў заявіў на пасяджэнні Пагаджальнай рады лідараў фракцый і старшыняў камітэтаў парламента. Турчынаў перакананы, што пераважная большасць украінцаў на гэтым рэферэндуме, калі ён будзе, выкажацца за непадзельную незалежную дэмакратычную і ўнітарную Украіну.
Турчынаў перакананы, што сёння ўкраінцы гатовыя "даць адпор агрэсару, які робіць замах на нашу тэрытарыяльную цэласнасць".
Фота — mail.ru