52 чалавекі ў цывільным пільнуюць Лукашэнку каля КДБ (фота)
Сёння кіраўнік дзяржавы наведвае цэнтральную ўправу дзяржбяспекі.
Ажыўленне на ўчастку праспекта Незалежнасці, які непаспрэдна прымыкае да будынка КДБ, карэспандэнты Еўрарадыё заўважылі яшчэ а 9-й ранку. З абодвух бакоў праспекта на адлегласці прыкладна 30-ці метраў групамі размясціліся моцныя хлопцы ў цывільнай чорнай вопратцы. У большасці ў руках і кішэнях — вялікія чорныя рацыі.
Кіраўнік краіны прыехаў у КДБ толькі каля 12-й гадзіны. Карэспандэнт Еўрарадыё прайшоў па праспекце і толькі на ўчастку ад Галоўпаштамта да ГУМа налічыў 52 функцыянеры. Колькі іх было ў дварах і на іншых вуліцах, нават цяжка ўявіць.
Сацук: пасіўнасці КДБ, якая была пры Зайцаве, больш не будзе
Фота — bymedia.net