Адваката трэці дзень не пускаюць у СІЗА КДБ да Някляева
Адвакат Тамара Сідарэнка паведаміла, што сёння яе зноў не пускаюць да яе падабароннага Уладзіміра Някляева, які знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ
"На сёння я магу зрабіць аб'ектыўную выснову, што гэта сітуацыя, якая ствараецца штучна. Нам нічога не кажуць. Мы сядзім у чарзе ў прыёмнай КДБ. Дзяжурны прыходзіць з СІЗА і забірае асобаў, якія сядзяць у чарзе за намі. Мы першыя ў чарзе, але нам не даюць сустрэцца з Някляевым", — паведаміла Сідарэнка.
"Яны рэальна не хочуць дапусціць адваката да кантактаў з Някляевым ужо цягам трох дзён. Тым самым парушаюць і нашы правы як адвакатаў, і правы Някляева як грамадзяніна", — сказала Сідарэнка.