Адвакатка: Ствараюцца штучная перашкоды, каб мы не пабачыліся з Някляевым
Ужо трэці дзень адвакатка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка не можа спаткацца са сваім падабаронным, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Як сказала Еўрарадыё Тамара Сідарэнка, яна пераканалася, што ствараюцца штучныя перашкоды, каб сустрэча з Някляевым не адбылася.
Сідарэнка: "У дадзены час яшчэ нічога не атрымалася. І цяпер я магу на поўнай падставе казаць пра тое, што ствараюцца штучныя перашкоды для наведванне СІЗА КДБ. Нас не бяруць, бяруць іншых следчых з адвакатам, якія былі пасля нас у чарзе... Я напісала скаргі начальніку СІЗА КДБ і старшыні КДБ".