Аглядальнік "БелГазеты": Я падтрымліваю Мясніковіча ў закліку казаць праўду

Нагадаем, што па словах кіраўніка ўрада эканамічныя аглядальнікі ў СМІ ўводзяць насельніцтва ў зман. Ён заклікаў чыноўнікаў Мінфіна павышаць эканамічную граматнасць насельніцтва і даводзіць да людзей інфармацыю.

Сяргей Жбанаў кажа, што яму імпануе гэты пасыл прэм'ер-міністра — даводзіць да людзей інфармацыю. Па яго словах, гэтай інфармацыі неставала, напрыклад, у мінулым годзе, калі адбыўся валютны крызіс. Якраз аглядальнікі прапаноўвалі вырашыць праблему рынкавымі метадамі, але паўгода ўрад і Нацбанк не маглі прыняць ніякіх мераў, нагадвае Жбанаў.

З другога боку, кажа аглядальнік, калі б насельніцтва было эканамічна граматным, то 90% не трымалі б свае зберажэнні ў рублях да апошняга часу. І страты нашай эканомікі ў 2011 годзе былі б большымі.

Поўны тэкст гутаркі чытайце на сайце Еўрарадыё неўзабаве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі