Актывістаў "Гавары праўду" асудзілі на суткі
Суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў Святлане Волкавай 5 сутак арышту, Юрыю Фабішэўскаму і Аляксею Марозаву — па 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.
Святлану Волкаву затрымалі 9 студзеня прыблізна а сёмай гадзіне вечара. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на прадстаўніцу кампаніі "Гавары праўду" Таццяну Караткевіч. Акалічнасці затрымання невядомыя. Верагодна, падставай для затрымання стаў распаўсюд улётак кампаніі пра Грамадзянскую дамову.
9 студзеня Волкава паспела затэлефанаваць і паведаміць пра затрыманне. Яна сказала, што ёй не паведамляюць, чаму затрымалі, але ў яе ўзялі адбіткі пальцаў. Ноч яна правяла ў пастарунку.
Фота — tihonov-hasis.info