Алесь Бяляцкі ў калоніі пакуе міліцэйскія пагоны

Акрамя таго, палітвязень у бабруйскай калоніі №2 пакуе рукавіцы, прасціны ды інш., перадае БелаПАН. Па словах Равякі, у калоніі Бяляцкі цяпер мала чытае кнігі — пераважна ён чытае выпісаныя яму газеты, адкуль даведваецца пра тое, што адбываецца ў краіне.

Нагадаем, што летась у лістападзе Бяляцкага асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго прызналі вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Насамрэч грошы на рахунках у Літве і Польшчы прызначаліся на праваабарончую дзейнасць. Суд не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс Бяляцкі, была цалкам кампенсаваная за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Фота — forum.ww2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі