Алесю Бяляцкаму забаранілі спатканні са сваякамі

Раней за нібыта парушэнні яго пазбавілі доўгатэрміновага спаткання са сваякамі, прызначанага на верасень. Цяпер яму запісалі яшчэ дзве правіны — за тое, што занавешваў сваё спальнае месца і за тое, што вынес са сталовай лусту хлеба пасля вячэры. У выніку Бяляцкі застаўся і без кароткатэрміновага спаткання, запланаванага на 15 жніўня, паведаміў БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч.


Апроч таго, за гэтыя парушэнні зняволены быў пазбаўлены харчовай перадачы.

Нагадаем, што віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўнік цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў жніўні 2011 года. Неўзабаве яго асудзілі на 4,5 гады калоніі за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнага пераследу сталі рахункі ў банках Літвы і Польшчы, на якія прыходзілі грошы на праваабарончую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі