Аляксандра Лукашэнкі не было ў Беларусі 11 дзён

З 17 сакавіка Лукашэнка паспеў наведаць Інданэзію, Сінгапур і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

На сайце кіраўніка Беларусі пакуль няма інфармацыі пра запланаванае вяртанне ў Беларусь. Аднак, як паведамляе БЕЛТА, у чацвер 28 сакавіка ў яго прызначаная ў Мінску сустрэча з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам. Плануецца, што ён зробіць даклад Аляксандру Лукашэнку аб рэалізацыі рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі, прынятых у снежні 2012 года.

А ў пятніцу 29 сакавіка Лукашэнку чакаюць у адрэстаўраваным будынку Купалаўскага тэатра на "Паўлінцы". Ён, нібыта, нават выступіць з прамовай.

Лукашэнка папрасіў гараджан прыбраць снег з двароў

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі