Аляксандр Памідораў прэзентуе навагоднюю песню пра “новага гада” (відэа)

“Ідэя для стварэння песні была закінутая ў свяшчэнных сценах мінскага карпункта Еўрарадыё, дзе і была рэалізаваная, — тлумачыць свой спантанны творчы парыў музыка. — Гэты год быў годам Цмока, наступны будзе годам Змяі. І той, і тая – гэта ўсё гады! Вось і песня адпаведная”.

Кампазіцыя “З новым годам!” (або “З новым гадам!”), магчыма, стане апошняй песняй з праекту “Чорныя грушкі пагрому”, які хутка будзе запісаны і выкладзены ў інтэрнэт, адзначае Памідораў і звяртаецца да беларускага народа з віншаваннем:

“Усім грамадзянам нашай шчаслівай краіны я жадаю быць сабе шчаслівымі людзьмі, сваё шчасце не шукаць, а штодня адчуваць у сваім уласным жыцці і не звяртаць увагі на тых, хто спрабуе нейкім чынам уласнае меркаванне пра існаванне гэтага сусвету змяніць на свой конт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі