Апошні раз Лукашэнку бачылі ў тэатры 10,5 года таму (фотафакт)

20 верасня 2002 года Аляксандр Лукашэнка наведваў пастаноўку "Князь Вітаўт" паводле п'есы Аляксея Дударава. Фотаздымак з гэтага "культпаходу" апублікавана на сайце кіраўніка Беларусі.

Можна пабачыць, што побач з Лукашэнкам знаходзіцца тагачасны міністр культуры Леанід Гуляка. У зале таксама знаходзіцца драматург Аляксей Дудараў.

Дарэчы, галоўную ролю — князя Вітаўта — у спектаклі граў Генадзь Давыдзька. Пасля гэтага актор зрабіў значную палітычную кар'еру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі