Асілак Кірыл Шымко зрушыў БелАЗ і парваў "Беларускі бізнэс" (фотарэпартаж)

Рэкардсмен краіны па сілавым шматбор'і паспрабаваў усталяваць новы рэкорд - зрушыць з месца 55-тонны кар'ерны самазвал "БелАЗ" вагой 42 тоны. Гэта ўжо не першы раз, калі асілак мераецца сілай з велізарнымі машынамі. Раней ён ужо зрушваў з месца самалёты "Боінг-737” і “ІЛ-76”, цягнік і нават танк.

БелАЗ асілку паддаўся. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі “Кнігі рэкордаў Гінэса”. Яны зрабілі неабходныя замеры і зараз будуць разглядаць заяўку Шымко на новы сусветны рэкорд.

Размінка з "Беларускім бізнэсам".

На адной з трэніровак асілак пашкодзіў нагу. Таму сёння выступаў заматаўшы яе адмысловымі бінтамі.

Выступам асілка шоў не абмежавалася. Прысутныя пабачылі заезды рыфтэраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі