Беларусь адмовіла Кыргызстану ў выдачы Жаныбека Бакіева

Як паведамляе БелаПАН, Генпракуратура нашай краіны спаслалася на Канвенцыю аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах. Беларускія пракуроры мяркуюць, што Жаныбека Бакіева пераследуюць па палітычных перакананнях. Па словах чыноўнікаў Генпракуратуры, яны паведамілі афіцыйнаму Бішкеку гэтую сваю пазіцыю яшчэ ў чэрвені.

Між тым, яшчэ на пачатку жніўня прадстаўнікі МУС Кыргызстана сцвярджалі, што не маюць афіцыйнага адказу з Беларусі.

Нагадаем, што беларускі актывіст Міхаіл Пашкевіч выпадкова сфатаграфаваў Жаныбека Бакіева, яго целаахоўніка Рустама Сайдуева і былога намесніка Тахіра Рысаліева ў цэнтры Мінска некалькі тыдняў таму. Усіх іх шукаюць у Кыргызстане па абвінавачанні ў забойствах ды іншых злачынствах. Паколькі беларускія ўлады не адрэагавалі на вусны запыт Кыргызстана, 24 жніўня з Мінску быў адкліканы амбасадар гэтай краіны.

Фота: focus.kg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі