Беларусь не падала дакументы на другі транш крэдыту ЕўрАзЭС

Яны павінны абгрунтаваць выплату Беларусі другога транша стабілізацыйнага крэдыту, паведамляе сайт "Заўтра тваёй краіны".

Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў, што ўладам Беларусі была адпраўленая просьба падаць дадатковыя дакументы, але але дагэтуль іх яшчэ няма.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з дамовай Беларусь павінна атрымаць ад ЕўраАзЭС 3 мільярды долараў на працягу трох гадоў некалькімі траншамі. Першы транш у 800 мільёнаў долараў наша краіна атрымала ў чэрвені, другую частку разлічвае атрымаць увосень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі