Беларусь збіраецца ў Сусветную гандлёвую арганізацыю самастойна

"Мы працягваем дыялог з СГА, рыхтуем шэраг новых дакументаў, якія запытаў сакратарыят СГА",– сказаў Гур'янаў. Ён падкрэсліў, што Беларусь "не спазняецца ў гэтым працэсе, як пра гэта кажуць некаторыя замежныя партнёры".

Паводле яго слоў, зроблены значны аб'ем работ па падрыхтоўцы Беларусі да ўступлення ў СГА. Быў "пэўны момант, калі гэтая праца прыпынілася, алё цяпер яна працягваецца".

Гэты працэс нельга назваць запаволеным на фоне таго, што Расія ўжо блізкая да ўступлення ў СГА, мяркуе Гур'янаў. Заплянаванае ўступленне Расіі ў СГА ў цэлым важнае для Мытнага Саюза і для партнёраў па гэтым інтэграцыйным утварэнні.

"Усе цудоўна разумеюць, што інтарэсы Мытнага Саюза таксама маюць істотную вагу. Пускаць ў СГА аднаго ўдзельніка Мытнага Саюза і не пускаць іншых удзельнікаў – гэта было б неразумна. Таму мы спадзяемся, што ўступленне Расіі ў СГА, калі гэта адбудзецца ў хуткім часе, будзе садзейнічаць найхутчэйшаму ўваходжанню ў гэтую арганізацыю Беларусі і Казахстана, каб мы на адзінай мытнай тэрыторыі змаглі карыстацца тымі ж умовамі, што існуюць у межах Сусветнай гандлёвай арганізацыі", – зазначыў Гур'янаў, паведамляе Радыё Свабода.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі