Беларускі "Катынскі спіс" знайшоўся ў расійскім архіве
Адкрыццё здзейсніла расійская даследчыца Наталля Лебедзева.
Дакумент захоўваўся ў Дзяржаўным вайсковым архіве Расіі.
Цалкам спіс сёння публікуе польская "Gazeta Wyborcza". У ім 1996 імёнаў. Гэта тыя, каго ў 1940 годзе перавезлі з савецкіх турмаў Беларусі ў Мінск. Паведамляецца, што згадваюцца людзі з Брэста, Пінску, Баранавічаў, Беластоку ды іншых мясцінаў.
Фота Наталлі Лебедзевай — wyborcza.pl