Беларускія ліцэісты запусцяць спадарожнік-бляшанку
Гэты лятальны сродак — самастойны касмічны апарат, прызначаны для збору дадзеных зямной атмасферы.
Вучні ліцэя БДУ занялі другое месца ў інавацыйным адукацыйным праекце “Кансат” і атрымалі права запусціць свой спадарожнік, перадае тэлеканал СТВ. 60 вучнёўскіх каманд з Расіі, Казахстану і Беларусі стварылі свае лятальныя апараты. Беларускія ліцэісты пры дапамозе свайго спадарожніка-бляшанкі хочуць пацвердзіць або абвергнуць уяўленні навукоўцаў аб складзе атмасферы.
Спадарожнік запускаецца не ў космас, а на некалькі кіламетраў над зямлёй на ракеце. Затым ён спускаецца на парашуце. У часе запуску ён робіць неабходныя вымярэнні: змест вуглякіслага газу, ціск, тэмпературу.