Беларускія тэлеканалы супраць скарачэння рэкламнага часу ў эфіры
Тэлевізійшчыкі мяркуюць, што такія захады трэба адкласці да лепшых часоў, калі выправіцца эканамічная сітуацыя.
Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара “Сталічнага тэлебачання” Дзмітрый Папраўка 26 траўня на пашыраным паседжанні камісіі Палаты прадстаўнікоў на жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі. На гэтым паседжанні абмяркоўвалі чарговыя змены ў закон аб рэкламе.
Для тэлеканалаў рэклама — важная крыніца прыбыткаў. Але дэпутаты выступаюць за скарачэнне рэкламнага часу на тэлебачанні да 15 хвілінаў на гадзіну ў прайм-тайм. Таксама яны прапануюць зменшыць перапынкі на рэкламу да трох разоў на гадзіну і скараціць час рэкламы піва на тэлебачанні і радыё з 7 раніцы да 22 вечара, перадае БелаПАН.