"Белгарадскі стралок" хаваўся ў балоце, а сваю зброю ўтапіў (відэа)

31-гадовы Сяргей Памазун быў затрыманы ўчора на чыгуначнай станцыі ў расійскім горадзе Белгарад. Як паведамляе РІА "Новости", ён распавёў паліцыянтам, што амаль суткі "сядзеў у балоце". У гэты час яго шукалі не толькі ў Расіі, але і не выключалі ўцёкаў стралка ва Украіну.

Цяпер паліцыя шукае зброю Памазуна. Ён сцвярджае, што яе ўтапіў (перад гэтым казаў, што закапаў). Раней паведамлялася, што ў зламысніка быў цэлы арсенал, аднак пры ім знайшлі толькі нож. Ім ён параніў маёра Юрыя Сядых.

Нагадаем, у панядзелак Сяргей Памазун, які раней неаднаразова трапляў за краты, адкрыў агонь спачатку ў краме, а потым на вуліцы. На месцы загінулі пяць чалавек, у тым ліку вучаніца сёмага класа, яшчэ адна 16-гадовая дзяўчына сканала ў рэанімацыі.

Затрыманы стралок: "Я ў дзяцей не страляў. Я страляў у пекла"

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі