Брамнік былога саперніка БАТЭ збіў нагамі заўзятара (відэа)
Матч 1/8 фінала футбольнага Кубка Нідэрландаў паміж амстэрдамскім "Аяксам" і АЗ з Алькмара быў спынены на 38-й хвіліне і не быў дагуляны.
Прычынай стаў інцыдэнт з заўзятарам, які выбег на поле. Галкіпер АЗ Альварада Эстэбан стаў збіваць яго нагамі, за што і быў выдалены арбітрам. Пасля гэтага каманды сыйшлі з поля ў падтрыбуннае памяшканне. Як паведамляе gazeta.ru, суддзя вырашыў матч не працягваць.
Нагадаем, барысаўскі БАТЭ гуляў з АЗ у 2010 годзе на групавым этапе Лігі Еўропы. На сваім полі каманда Віктара Ганчарэнкі выйграла з лікам 4:1, а ў гасцях прайграла — 0:3.