Бураўкін: Някляеў можа заслужана стаць першым Нобелеўскім лаўрэатам

Беларускі ПЭН-цэнтр вырашыў вылучыць Уладзіміра Някляева на Нобелеўскую прэмію. З такой прапановай выступіў паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін. На сходзе ПЭН-цэнтра яго ініцыятыву падтрымалі адзінагалосна. Па словах літаратара, да такой прапановы яго падштурхнулі апошнія падзеі ў краіне.

"Падзеі апошняга часу, якія адбываюцца ў Беларусі, і якія ствараюць не лепшы аўтарытэт у нашай краіне. Аўтарытэт такі сумнаваты. Яны падагналі нас, каб Еўропа ведала, што ў нас акрамя такіх невясёлых падзеяў  ёсць сур'ёзныя дасягненні ў духоўнай сферы. Сур'ёзныя дасягненні ў прыватнасці ў літаратуры".

Бураўкін мяркуе, што пра дасягненні беларускай літаратуры ў свеце ведаюць не шмат, але, магчыма, сам факт – вылучэнне на Нобелеўскую прэмію – дапаможа ў гэтым.

"Мы яго вылучаем як літаратара, але гэта не значыць, што мы не цэнім яго як палітыка. Калі палітык мае такога ўзроўню талент і такога ўзроўню літаратурныя дасягненні як Уладзімер Пракоп'евіч, 
гэта гаворыць толькі на яго карысць", – дадае Бураўкін.

Літаратар адзначыў, што асобных кніг Някляева, перакладзеных на замежныя мовы, недастаткова, як і перакладу, у першую чаргу, на англійскую мову. Але, на думку паэта, Някляеў можа заслужана стаць першым Нобелеўскім лаўрэатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі